Толiк i памiдорык

Олег Старинчик
Толiк i памiдорык

Любiць Толiк памiдорык.
Без яго не выйдзе ў дворык.
Чырвоную накiнуў коўдру,
Каб быць падобным памiдору.

А яму гаворыць Юля:
«Усяго смачней мая цыбуля!»
Т: «Смак у цыбулькi нейкi горкi,
А ў  памiдорчыкаў  салодкi!»

У яго адна гамонка:
«Памiдор ды памiдорка».
Глядзiць – на небе ззяюць зоры.
Толiк кажа: «Памiдоры».

Расце у лесе мухамор.
Т: «Вось цiкавы памiдор».
На дрэва з дрэва скок  вавёрка.
Т: «Пастой, куды ты, памiдорка?

Не баюся нават бойкi,
Мае  гранаты – памiдоркi!
Па калена мне i мора,
Карабель мой – памiдора».

Стаў  збiрацца ён у горы.
Т: «Цi растуць там памiдоры?»
Сустрэўся там яму грузiн.
Г: «Ты на свеце не адзiн.

Зваць мяне Георгiй, Жора –
Памiдоравы абжора.
Пачастуйся пад язык
З памiдоркаю шашлык».

Кажа Толiк: «Сапраўды!
Няма лепшай смакаты!!!»
Заспявалi Толiк з Жорам:
«Генацвале  памiдорам!"


лiпень 2011г.