Паслухмяныя i не

Олег Старинчик
  К сожалению в русском языке нет буквы у короткое(она читается как среднее между "у" и буквой "в" после гласных).Поэтому после гласных читайте "у" как "уу"



 Паслухмяныя  i не    

                I
Жылi-былi у адным сялe
Паслухмяная i Не.
Родныя яны сястрыцы,
А як быццам чужанiцы.

Паслухмяна устае рана.
Слухае, што скажа мама.
Робiць усякую работу,
У завiруху, дождж, спякоту.

Абуе дзеука чаравiчкi,
Iдзе рана па сунiчкi,
У небе месячык i зоры,
Паслухмяна тчэ узоры.

П: «Выйдзе ладны рушнiчок,
Такiм i будзе жанiшок».
А Не лянуецца на печы,
Адляжала спiну,плечы.

Толькi то i робiць Не,
Што спявае на вакне:
«Цэлы дзень сабе свiшчу,
Мацi слухаць не хачу.

Кут мой мiлы, мой прыгожы!
Цябе забыць, дзе узяць мне грошы?»
Мацi кажа,неяк, Не:
«Памажы, дачушка мне.

Я i грошай дам табе,
Каб не грала на губе».
Н: «Зарабляць?Так  не патрэбна!
Давай мне грошыкi дарэмна!»

Мацi поплiсу* бярэ,                поплiса*- ручкi ад торбы,пояс.
Па плячах дзя;чынку б'е.
Пiсягi ;жо на спiне,
А,усё адно,гаворыць: «Не!»


М:«Усё сяло з цябе дзiвiцца
Якая ж ты сараматнiца!!!»
Н: «Каб сорам не перажываць,
Пайду сябе у жыццi шукаць,

А без мяне вам будзе лёгка,
Я ж паскакала, як вавёрка.»
А маці дзеучыну кляне:
«I не прыходзь дадому, Не.

I ты мне болей не дачка»,-
Зляцеу праклён услед  з языка.
              II
У другiм сяле непадалёк
Жыу працаунiк ды Абiбок.
Яны  два родныя браты,
А быццам розныя сваты.

I была у працаунiка
Вельмi лёгкая рука,
Што не пасадзiць усё расце -
Сто памiдорау на кусце.

Зарань устане працаунiк
Вядомы ён у нас грыбнiк.
А гэтым часам Абiбок
Салодка спiць, усё чмок ды чмок.

Устае упоудзень Абiбок,
Пазяхае,чэша бок.
Збярэ сябро; сваiх ля лаукi
I  цэлы дзень iм чэша байкi:

«Я нарадзiуся у час абеду,
Як не было на свеце дзеду.
А бацька мой лятау у космас,
Купiць дзяшовых папяросак.

I бачыць, нейкi  хлопчык блудзiць,
Спытау: «Лунацiк,пойдзеш у людзi?»
З iм паляце; я на калясцы,
У нейкай каляровай касцы.
Пры павароце на Венеру
Сустрэлi нейкую «талеру».
Крычу я iм: «Бi-бiп, у бок.
Таму  празвалi Абiбок».

А Бацька яго пугай лупiць:
«Сынок, з цябе ж смяюцца людзi!
Пайшоу вон з хаты, лежабок,
Ты мне не сын больш, Абібок»

Але зусім гэта не сон:
Сказау ён сыну услед праклён.
А: «Каб не было за сына горка,
Чакае, знаць, мяне вандроука,

Праз завiруху, снег, завею,
Знайду я тых, хто зразумее…»

                III
На ганку плача цiха мацi:
«Саромяцца свайго дзiцяцi?!»
«Са злыднем можа ен сустрэцца, -
Стучыць ад жаху у Бацькi сэрца,-

Чаго саромяцца?Смяюцца?
Да сына больш не дакрануцца?!
Як быццам сонейка не свецiць.
Мне больш сыночка не папесцiць?!»

               
                IV
Ад родных нiу у адзiн дзянёк
Сыйшлi i Не, i Абiбок.
I вось на нейкiм скрыжаваннi
Дзяцей адбылася спатканне.

Убачыу абiбочак Не -
Пайшлi мурашкi па спiне:
«Якая смешная дзяучына,
Гаворыць «не» без дай прычыны,


Cвiсцiць чагосьцi i cмяецца,
Яна мне трапiла  у сэрца.
Прыкмецiла i Абiбока дзеука:
«Цябе касмiчная талерка

 Хiба падкiнула сюды?
З твайго бы твару – піць вады.
У цябе – нябесная краса,
У мяне – да пят свая каса.

Магу я ёю i касiць,
Але лянуюся рабiць.
Ты ходзiш ладна рукi у бокi,
Пераста;ляеш важна ногi,

I дзеукі падаюць у пясок-
Як iдзе мiма Абiбок.
А: «Ты спадабаешся мне Не,
Спяваць ты любіш і мяне

Калі  у нас такі трохкутнiк,
Ці не стварыць фолк-гурт нам «Трутнi».
Прыйшоу хлапец да ганчара,
Ганчарык, трэба мне дуда.

Няхай мiленькая так грае,
I цэлы свет за ёй спявае.
Зрабiу дуду яму ганчар,
Што, як зайграе – iдзе пар.

Вакол i танчуць, i пяюць,
Бо «Трутнi» свой канцэрт даюць.
Пайшла дзеука да Музыкі:
«Не трэба мне нiякай скрыпкi.

На што, каб грала i скрыпела,
I  вакол зямля уся млела.

Дай мне лепшыя цымбалкi,
Каб скакалi нават бабкi.
                V   
Пайшлi дзеткi вандраваць,
Канцэрцiкi вакол даваць.

А: «Вас вiтае Абiбок
Дзеля  вас заграем фолк.
Глядзiце толькі на канцэрце
Ад смеху можаце памерці.

Мы прыляцелi на ракеце,
Не смейцеся, бо мы не дзецi.
Мы касмiчныя піраты,
Таму трохi разяваты.

Не такія, як усе.
 ; горад ездзім на казе.
Cпім па дваццаць пяць гадзін,
І нічога не ядзім».
                VI
I тут узняуся моцны вецер,
I чорным стала усё у свеце»
I з'явi;ся Чарадзей,
Дазва; ён да сябе дзяцей:

Вы пойдзеце у дзiцячы дом,
I свой адробiце праклён.
Вы былi непаслухмяны  –
I вызвалi праклён той самi.

Будзем  працаваць вучыцца,
Бацькам на вас каб больш не злiцца».
З лапатай робiць Абiбок,
За пальцы узяуся мазалёк.

Працуе разам у полi Не,
Маучыць яна i спiну гне:
«Ты толькi не кажы нiкому,
Хачу я, Абiбок, дадому.

Я  так цяпер шкадую мамку,
Яна заусёды устане зранку,
Згатуе смачненькiх блiнцо;,
А я давала храпакоу.

Ну дык i што, няхай i бiла,
А як яна мяне любiла,
Ласкава скажа i пяшчотна,
Мая Ненешачка ты родна!»

А: «I я таксама уяуляю,
Як свайго тату абдымаю.
Не шкадавау нiколi бацькi,
А ён адзiн, памерла мацi.
Згатуе есцi  ;  проста смак,
А сынок такi лайдак.

Лажыцца спаць ён позна ноччу,
Трасецца дзень на трактарочку.
Не кожны вытрывае траску,
Яшчэ i я тут  ;  пра каляску…
З любоую бiу мяне ён пугай,
Яго нiколi я не слухау».
                VII
Дадому Не пiша лiсток
I залiваецца мiж строк:

«Выхавацелька спявае калыханачку,
Мы плачам i  чакаем сваю мамачку.
Матулечка мая, мая ты мамачка,
Патрэбна больш за ;сё твая мне ласачка.
 I цацкi усякiя, i лялькi, i падручнiкi,
 Нiколi не заменяць твае ручанькi».

                VIII
Каб гора менш перажываць,
Пайшлi бацькi дзяцей шукаць.
I вось на нейкiм скрыжаваннi
Бацькоу адбылася спатканне.

М: «Мяне Марыя зваць, а вас?»
Б: «Мяне як Бульбу зваць  ; Тарас.
Што, мацi, нарабiлi гора,
Каб не зайшлi куды за мора?

Дзе нам цяпер шукаць дзяцей,
А можа, узяу iх  Чарадзей!?» 
I тут узня;ся моцны вецер,
I чорным стала усё на свеце.»
I з'явiуся Чарадзей:
«Дык гэта я забрау дзяцей!!!
Яны у маiм дзiцячым доме,
Спяць зусiм не на саломе,

Займаюцца, працуюць у полi,
Не чулi гэтага нiколi?
Сябруюць, вершыкi чытаюць,
Вядома, лепш за усiх спяваюць,
А прыйдзе некалi той час,
Як дзетачкi забудуць вас…»

М: «Не рвi душы нам Чарадзей,
Скажы лепш, як вярнуць дзяцей?
Ч: «Каб я забыу пра ваш праклён,
 Возьмеш мацi з поля лён.

I тую поплiсу сатчэш,
 Дачку якою сваю б'еш.
На бацьку кажа ён: «Табе,
Зрабiць  cа сталi пугу мне,

Якою хлопца б'еш ты злыдзень.
На справу вашу  ;  толькi тыдзень.
У гэты ж самы i дзянёк
Пайшла Марыя узяць лянок.

Але зусiм гэта не сон.
Ад чагосьцi вымак лён.
Да каваля Тарас iдзе:
«Зрабi стальную пугу мне.»

К: «Назад таму некалькi дзён,
Затух ад нечага мой горн».
Да Чарадзея йдуць назад:
М:«Мы не зрабiлi твой загад!»

Ч: «Марыя думала, усё проста,
Паб'ю лянок,закiну у кросны.
Што тую поплiсу cаткаць?
Патрэбна год цяпер чакаць.

Бацькам гаворыць Чарадзей :
«Вы сакранулi рух падзей.
Пачула неба ваш праклён,
Лiу тыдзень лiвень, вымак лён.

Пачула пра праклён зямля,
Агонь забрала у каваля.
Iдуць злачынствы, йдуць па крузе,
Канца i краю iм не будзе.

Да мора дойдзе,памiж намi,
Тады узнiмецца цунамi
Пайдуць пад воду гарады,
Рабiць што будзеце тады?

М:«I добра,што не чула мора,
А то было б такое гора.
Дапамажы нам, Чарадзей
Спынiць злачынны круг падзей.

Ч: « Каб дарава; вам гэта свет,
Стварыце гурт цi фолк-дуэт
I трэба так,бацькi, зайграць,
Каб вас прыйшлося шкадаваць.

Тарас  iдзе да ганчара:
«Патрэбна мне, ганчар, дуда».
Пайшла мацi да Музыкi:
« Дай мне самай звонкай скрыпкi».

Спалi мала, жылi у лесе,
Усе ж стварылi яны песню.
Каб дзяцей выратаваць,
Дык навучышся лятаць.

Чарадзейчыка дазвалi,
Песню гэту распачалi:

«Як няма дзяцей – пакута.
Страва усякая – атрута.    
Вяселле,грошы,кiрмашы
Не патрэбны без душы.

Б: «Я зайграю ду- ду-ду,
Забудзьце  дзетачкi крыуду.»
М: «Грай, мiленечкая скрыпка.
Раскажы бацькам, як брыдка.

Вянуць каля хаты кветкi,
Бо не йдуць дадому дзеткi.
Як цяпер без вас нам жыць,
Хто нас зможа пасмяшыць?

Навучылiся мы граць,
Каб вы змаглi нам дараваць.
Даруйце,  родныя, даруйце.
Нашу болю вы пачуйце!!!»

Плача сумны Чарадзей:
«Не аддам я вам дзяцей.
Каб я прабачыу вам i свет
Апошнi напiсаць куплет
Патрэбна дзецям мiнавiта,
I будзе пра праклён забыта.
 
              IХ
 А Абiбок i Не тым часам,
Таксама пелi песню разам.


А: «Я зайграю ду-ду,
Татачка, забудь крыуду».
Н: «Раскажыце усiм,  цымбалкi,
Пра маю любоу да мамкi.

Не патрэбны мы нiкому,
Хочам мы хутчэй дадому.
Самых цёплых, добрых слоу
Пачуеш толькi ад бацькоу.
Навучылiся мы граць,
Каб вы змаглi нам дараваць.
Даруйце, родныя, даруйце.
Нашу болю вы пачуйце!!!»

Эпiлог

I скранулася зямля,
Агонь узнiк у каваля.
Сышоу з зямлi зусiм праклён,
I вырас новы ладны лён.

Бацькi  ж убачылi дзяцей,
Iм больш не трэба Чарадзей.



май-верасень 2011г.