Як Гусь i Пятрусь ратавалi Беларусь

Олег Старинчик
           ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI  БЕЛАРУСЬ
                I
На ўсю нашу Беларусь
Самы дужы пан Пятрусь.
Ён жыве  у Слуцкiм краi,
Травы розныя збiрае.

Слаўны хлопец той Пятрусь,
З iм сябруе нават Гусь.
I чужое парася
 Паважае Петруся.

Паважаюць яго ракi,
Усе вакол каты,сабакi.
Пятрусь з iмi размаўляе,
Цешыць, смешыць, забаўляе.

Кожны ведае лiсток,
Калi  ў лес прыйшоў  Пятрок.
Уся зямля вакол трасецца,
Бо Пятрусь iдзе з вядзерцам.

Хлопец ён добразычлiвы,
I вясёлы i гуллiвы.
Ведала Еўропа ўся
 Пра асiлка Петруся.      
                II
Арэ, сее, жне i косiць,
Жонцы грошы усе прыносiць,
Тая ж седзьма дзе сядзiць
Яшчэ будзе гаманiць,

Глядзiць поглядам суровым:
«Там цябе чакаюць дровы,
Усе каб хораша злажыў!»
П: «Я ж яшчэ не еў, не пiў?!»

Ж: «Потым ты яшчэ асiлак два гектары заарэш,
I тады прыходзь дадому чаго-нечага паеш».
Усё зрабiў, прыйшоў дадому,
I яшчэ  злажыў  салому,

Кажа жонцы разоў дзвесце:
«Дзесьцi cесьцi мне паесцi?»
Ж: «Дзесьцi cесьцi?Сядзеш доле,
Стулаў не зламаў  каб болей.

Бо цябе не усадзiць,
Не  ўсадзiць i не ўкармiць.
Я варыла парасятам,
Возьмеш у курэй зярнятак,

З таго тыдня халадзец,
Так i паясi, хлапец!»

П: «Вось прыемна, Леся, дзякуй!
Буду есцi, як сабака,
Цi з карыта, як свiння,
Забяру авёс ў каня.

Калi стала ты такою,
То цалуйся са свiннёю.
Адзявай свае панчохi
I iдзi дамоў патроху.
                III
Вось такая дзецi , жонка дасталася Петрусю,
Але больш за ўсё на свеце ён любiў сваю Гуссю.
Ад чаго любiў так Гуссю, сам Пятрусь не разумеў,
Зваў яе ласкава Дусяй, на сустрэчы з ёй ляцеў.

Дуся ж тая мiлавiца,
Ну не гусь, а чараўнiца.
Пер'е ўсё на ёй блiшчыць,
Як  такую не любiць?

Толькi весела гагоча,
Кожны раз знiкала ноччу,

А пад ранiцу iзноў,
Прылятала гусь дамоў.

Дусi каб людскую кроў,
Дык мiж iх была б любоў.
У дваiх раслi з маленства,
Мацi  клiкала ў акенца:

«Пеця, Пеця ,ця-ця-ця!»
Прыдзе Дуся i дзiця.
Калi мацi памiрала,
То абодвух  пагукала.

Кажа: «Вось табе зярнятка,
Мае мiлае дзiцятка,
Гэта соль нашай зямлiцы,
I жывой вады крынiца.

Калi будзе папялiшча
I вакол ўсё вораг знiшчыць,
Ты зярнятка кiнь у кроў
I жыццё вярнецца зноў.

Ты павiнен захавацi
Нашую Радзiму-мацi!

А у Дусi ёсць пяро,
Трэба iм тварыць дабро.

Хто пяром зло навядзе,
Ад таго i прападзе».
Доўга з гуссю Пятрусь плакаў,
Потым  зноў  завыў  сабака
I у час, у гэты самы
У Петруся не стала мамы.
                IV
Неяк  рана еў  Пятрусь,
Думаў  ён пра Беларусь.
I  ўжо на працягу сутак
Абурае хлопца смутак.

Еў  ён слаба, без натхнення:
Шклянкi тры ўсяго варэння.
Шкварак тры скаварады,
Кошык агуркоў з грады.

З'еў зацiрку, халадзец,
Бульбу, грэчку, селядзец,
Смачных дранiкаў, мачанку,
Абараначкаў вязанку.


Халаднiк  з'еў ад спякоты,
Усё запiў яшчэ кампотам.
Еў ён так, без апетыту,
Кволы, стомлены, сярдзiты.

I ляцiць аднекуль Гусь:
«Ганс прыйшоў на Беларусь!
Наляцелi каршуны,
Нарабiлi нам вайны.

I нямецкiя аўчаркi
Вакол ставяць заапаркi!!!»
П: «Усявышнiя айцы!!!
Да мяне ж iдуць ганцы!

Вы чые?»  -  «Ганцы мы Ганса».
П: «Я i бачу, што паганцы!»
Г-цы: «Ты павiнен пан Пятрусь,
Цi  пакiнуць Беларусь,

Цi служыць у войску Ганса,
Думай i хутчэй збiрайся!»
Не пытаў  Пятрусь што, дзе,
Адразу ж  даў  па барадзе.


I пусцiў  ганцоў  дамоў,
Усiм вядома , без штаноў.
А наш пеўнiк вось дае
Бяжыць ззаду  i клюе.

Стау збiрацца хлопец ў шлях
Хоць i лапцi на нагах,
Хоць кашуля уся на латках,
У тлушчы твар пасля аладкаў,

Але ведае Пятрусь,
Ратаваць як Беларусь.
Усю сваю узяў  ён зброю
I каня свайго напоiў.

Яго конiк Дабрадзей,
Не такi, як у людзей.
Добра ён дае капытам,
Што вось-вось ўзляцiць нiбыта.

Памалiўся хлопец Богу
I пайшлi яны  у дарогу:
Гусь, Пятрусь i Дабрадзей,
Каб сабраць звяроў, людзей.


П: «Пойдзем з вамi мы збiраць
Усiх , хто можа ваяваць».
Толькi выйшлi з-за варот
Стаiць корч , падпёршы плот.

П: «Што за нечысць, што за корч?
Нейкi надпiс: «Sprechen Deutsch»?
Буду вам яшчэ я шпрэхаць,
Можа, мне закукарэкаць?!»

Корч ушчэнт ён  раскалоў,
Не пакiнуў  чужых слоў.
I зрабiў Пятрусь знарок
Ладны новенькi cлупок.

На iм пiша надпiс Дуська:
«Гаварыць па-беларуску!!!»
Яны едуць па прасторы,
А вакол адное гора.

Каго  узялi ў заапаркi
Ад каго адны агаркi.
Хто варушыцца ледзь-ледзь,
Хто не можа зразумець


Што рабiць, як жыць далей,
Адабралi  ў iх дзяцей.
Хто пабiты, хто кульгавы,
Да вайны няма iм справы.

Хто не адчыняе дзверы,
Бо нi  ў што ўжо не  верыць.
Падышоў  да ўсiх  Пятрок,
Увесь ад хвалявання ўзмок.

Падбiраў ён доўга словы,
Урэшце ўсё ж пачаў  прамову.
П: «Як на балоце чарот,
Так i ты мой любiмы, мой сцiплы народ!

Сотнi год цябе забiвалi,
Гарады твае, вёскi знiшчалi.
Помняць  i дубы, i сосны
На душы тваёй барозны.

Вораг, што да нас прыйшоў,
Табе трэба наша кроў?
Табе трэба нашы душы?
Ты спакой наш хочаш узрушыць!


Я скажу табе  ў адказ:
«Не жыццё табе ў нас!
Сёстры родныя, браточкi,
Зямлi нашай сыны, дочкi!

Я не ведаю чамусьцi
Вы схавалiся у капусце?
Калi кожны сам сабе,
Ганс усё  ў нас адбярэ!

Скажу так, што час прыйшоў
Ворага пагнаць дамоў!
Трэба ўзняць наш родны сцяг
Пакуль сiлы ёсць у нагах!»

Кажуць людзi, кажуць зверы:
«Мы табе , асiлак, верым!
I маленькi i дарослы,   
Кожны з нас на Ганса злосны.

Трэба нам залiзваць  раны
I збiрацца ў партызаны!»
Пятрусь кажа: «Гэта справа!
Нас  усiх  чакае слава!»


Гусь прыйшла да партызанаў,
Правяла пяром па ранах.
Неўзабаве ўсе раненнi
Зажываюць у  iмгненне.
               
                V
Дзед Нiчыпар, дзед Панас
У дваiх прыйшлi да нас!
Кажуць: «Колькi нам ужо жыць?
Будзем ворага мы бiць!»

Усiх старэйшы дзед Макар:
«I ў мяне яшчэ ёсць пар!»
Падыходзяць i жанчыны,
Кажуць: «Будзем ставiць мiны».

I выходзiць заяц з морквай:
«Я валодаю вiнтоўкай!»
Трус таксама не дрыжыць
I за зайцам услед бяжыць.

Нават i парсюк пузаты,
I той валодае гранатай.
Каршунам мядзведзь крычыць:
«Мяне будзеце будзiць?»

Бусел моцна так клякоча,
Каршуноў таўчы ён хоча.
А бабёр наш точыць зубы,
Ён гатовы грызцi трубы.

А дзiчок вастрыць клычок,
Каб аўчарцы даць у бок.
Робяць весела тхары
Маскiроўку ўсю з кары.

А краты дык, а краты
Падрываюць пад масты.
Нават,рыжая вавёрка
У дазоры глядзiць зорка.

Падышлi i бык з каровай.
Б: «Я стары, але ж здаровы,
Хлопец вельмi я упарты,
Дакажу, чаго я варты.

Не баюся я дарогi,
Ворага уздыму на рогi!»
I гавораць нават мошкi:
«Мы вам дапаможам трошкi!»


П: «Гэта хто там?Хто там гэта?
Паўзе важны з пiсталетам,
Нешта фыркае пад нос:
«Не стрымае вораг слёз»

П: «Гэта ж вожык наш Сярожык
Навастрыу  iголкi, ножык.
Ты ж  маленькi, не расцеш,
Як ты ворага паб'еш?»

В: «А я выверну калючкi,
Будзе iм пракол балючы!»
Кажа  свiнка Еўфрасiння:
«Хто не  любiць нас, хай згiне!»
                VI
Воук з лiсою  -  палiцаi
Усе пра Дусю расказалi.
Ганс вядомы усiм вар*ят
Служкам дау сваiм загад:

«Хоць што хочаце рабiце
А пяро мне прынясiце!»
Вырашылi  уначы
Дусю i падсцерагчы.


I нямецкiя салдаты
Ставяць на яе гарматы.
Толькi Дуся узляцела,
Атрымала у бок два стрэлы.

I крычыць у ляску зязюля:
«Збiла гуссю ку-ку-куля!!!»
Дусю доуга катавалi
I  усе пёры разам знялi.

Пацямнелi  усе  пёры,
А адно гарыць, як зоры.
Ганс яго у  рукi узяу
I узрадваны крычау:
«Усім  валодаць буду светам,
Вось цяпер з пяром я гэтым!!!»
                VII
Сабралiся партызаны,
Розныя гавораць планы,
Як патрэбна паступаць
Дусю каб выратаваць.

Вырашылi ранiцой
Ворагу даць жорсткi бой.
А у Ганса самалётау,
Танкау, розных куляметау.
А наш асiлак на канi,
Толькi ты яго спынi.
Едзе  ён на Дабрадзеi,
 Пра усе ведае падзеi.

Далажыла усё разведка,
Памыляецца крот рэдка.
Усе пазiцыi i планы
Ведаюць i партызаны.

Распачау асiлак бой,
Б*е сякераю сваёй.
Стаiць трэск, ляцяць апiлкi,
Немцау  носяць на насiлках.

Б*юцца волаты-зубры
Ад зары i да зары.
Сталь кiпiць, узнялася глеба,
Усё чорным стала неба…

I спынiлася, нарэшце,
Усё нямецкае нашэсце.
Цiшыня.Замоуклi бойкi,
Паляглi абодва войскi.


На каленi устау  Пятрусь:
«Загубiу я Беларусь!!!»
У вушах страшэнны гул
I аднекуль ён пачуу:

«Твая Дуся  недалёка.
Да яе усяго два крокi.»
-Пралятаушы матылёк,
Волату зрабiу намёк.

М: «Яна у Гансавай цямнiцы
Памiрае без вадзiцы,
I мурашкi падказалi:
«Яе там замуравалi».

I , абняушы Дабрадзея,
Пятрусь кажа: «Ёсць надзея!»
Вады выпiушы з крынiцы,
Пайшлi  разам  да цямнiцы.
                VIII
Ля  цямнiцы жыу  пiтон,
Прабiвау  хвастом бетон.
З каскаю на галаве
Ганс Пiтошаю заве.


П: «Пальцам пханая каубаска!
Дай прайсцi нам, калi ласка.
П-н: «Я табе за каубасу
Зараз галаву знясу.»

П: «Знясi лепш сабе яечка,
Пханай каубасы калечка!»
Злосны стау  зусiм пiтон,
Надавау  ён iм хвастом.

I абодвух  закруцiу,
У цямнiцу не пусцiу.
П-н: «Што адкажаш , Петрусёк,
Зможаш ты без рук, без ног?»

П: «Я здавацца не прывык,
Ёсць у мяне яшчэ язык».
I пачау Пятрок свiсцець,
Гвалтаваць i песнi пець.

I не вытрывау  Пiтоша:
«Усё прасi, што толькi хочаш!
А у цямнiцу не пушчу».
П: «Я i сам ужо не хачу!


Б*е мой конiк капытом,
Лепш, чым ты сваiм хвастом.
П-н: «Хто? Твой конь?Давай праверым!
Хто хутчэй разбурыць дзверы?»

Сталi разам у сцену бiць,
Пыл з каменнямi ляцiць.
Б*е пiтон i не баiцца
Таго, што можа завалiцца.

Так ён у сцену малацiу,
Нават каску пагубiу.
I прысыпала пiтона
Ад сцяны тае бетонам.

Адчыняе Пятрусь клетку:
«Што з табой зрабiлi дзетка?
Уся без пёрау, у крывi,
Мая мiлачка,жывi!»

Д: «Я цябе, Пятрусь, чакала,
Без цябе не памiрала.
А цяпер той час прыйшоу,
Ужо стыне мая кроу.


I пакуль яшчэ жывая,
Ведай, я цябе кахаю!
Цiха, мiленькi, маучы,
Я знiкала уначы,

Бо ты, ведаеш, Пятрусь,
Што я дзеу….» Памерла гусь.
На руках яе трымае:
«Дык i я ж цябе кахаю!!!»

I з*явiуся Ганс знянацку,
У руках трымае цацку.
Пяро свецiцца, як зорка.
Г: «Што табе, асiлак, горка?

Што табе ужо губляць?
Будзеш мне ты слугаваць!»
П: «Я скажу табе вар*ят,
Мне пляваць на твой загад!

I на усе твае жаданнi!
Цябе чакае пакаранне.»
Г: «Слухай я пяром узмахну
I адыдеш ты да сну,


Але, ведай,Чалавеча,
Гэты сон твой будзе вечны!»
Толькi Ганс пяро узняу,
На зямельку сам упау.

Немым голасам крычыць:
«Не, Пятрусь,хачу я жыць!
П: «Мне цябе нiяк не шкода.
Ад iмя свайго народа

Буду я цябе судзiць
Не павiнен больш ты жыць!»
I ад усякае халеры
Галаву адсек сякерай.
                IX
Выйшау  ён на поле бiтвы
Богу прачытау малiтву.
Успомнiу матчыну прамову,
Пра зярнятка яе словы.

Адшукау  яго у кiшэнi,
Стау Пятрусь зноу на каленi
I зярнятка у кроу кiдае,
Што адбудзецца чакае.


I прабiуся з - пад зямлiцы
Струмень чыстае вадзiцы
I празрыстай i жывой,
Л*е на месца, дзе быу бой.

Л*е на гарады, на вёскi
I змывае усе iх слёзкi.
Ад вады, ад змытых слёз
Красачкамi  луг зарос.

Хто памёр на самой справе,
Ажывае  неузабаве.
Усе мужчыны i жанчыны,
Хлопцы iхныя, дзяучыны,

Зайчаняты i ягняты,
Вожыкi, мядзведзяняты,
 Конi, свiннi i каровы,
Усе жывыя i здаровы.

Усе да волата бягуць,
Славу вечную пяюць.
Дзеучына красы нябеснай
Пятрусю хлеб-соль прынесла.


Усё ж  нядобра Петрусю:
«А цi бачыу  хто Гуссю?
Д: «I нiхто ужо не  убачыць!»
П: «Адкажы , што гэта значыць?

Бо мне нешта так здаецца,
Яе сэрца блiзка б*ецца.
Д: «Цiшэй ,мiленькi, маучы,
Я знiкала уначы.

Бо ты ведаеш,Пятрусь?
Што я дзеучына -  не Гусь!»
Яе на рукi  уздымае:
«Мая Дусечка жывая!!!»

I парсюк выходзiць Борка:
«Будзе  у нас вяселле.Горка!!!»
«Горка,»-усе крычаць вакол,
I нясуць вялiкi стол.

Ставяць розныя прысмакi?
Пятрусь дзеуцы робiць знакi.
П: «Што ж , няма куды дзявацца.
Горка!Будзем цалавацца!»


I cядзелi на Случы,
Пелi песненькi уначы.
Надакучыла спяваць,
Пайшлi разам танцаваць.

Так лявонiху давалi,
На cтале збаны скакалi.
Самы стары дзед Макар:
«I у мяне яшчэ ёсць пар!»

Выйшла з iм cтарая Зося.
Танцавалi , як прыйшлося.
М: «Калi хочаце здзiвiцца,
Дык давайце маладзiцу!»

Выйшла ладная Iрэна,
Танцавалi «макарэну».
Усе пападалi вакол,
Нахiлiуся нават стол.

З гэтым дзедам няма ладу,
Танчыць стау яшчэ «ламбаду».
Дзед на дзеучыну дзiвiцца:
«На табе хачу жанiцца!»


I: «Ты таксама дзед мне любы,
Я схiляюся да шлюбу.»
Было слаунае вяселле,
Нават пчолы ноч гудзелi.

Потым не прайшло i году
Дачакалiся прыплоду:
Дзве дзяучынкi, пяць хлапцоу.
Cем прыгожых малайцо;…

Y каго ж дзяучынак пара?
Усiм вядома   ;  у Макара!
У Пятруся ж аж пяць хлапцоу.
Больш ад шчасця няма слоу…

эпiлог

П: «Мая зямля!Iду я босы
Па жнiве тваiм бялёсым.
Па лугах тваiх духмяных
Я iду зачараваны.
Я iду па тваiм лесе  -
Лес  шумiць, спявае песню.
Па барах тваiх  iду я,
Цiха сам сабе сумую.
Сотнi год цябе знiшчалi,
А твае зернi прарасталi…»

красавiк-май 2011г.