Пра хлопчыка Федзю

Олег Старинчик
   Пра хлопчыка Федзю

Разышоуся хлопчык Федзя:
Малпу ухапiу за нос,
I набiу свайго мядзведзя,
Наступiу кату на хвост.

Мацi кажа: «Федзя,Федзя,
Ну цi можна так рабiць?»
Паглядзеу ён на мядзведзя
I гаворыць: «Буду бiць!»

Сабралiся цацкi, лялькi,
Падалiся да Наталькi.
Iх Наталька уciх шкадуе,
Падкiдае i цалуе.

I пытае Федзя мацi:
«Дзе падзелiся сябры?
Iх няма нiдзе у хаце,
Цi  катаюцца з гары?»

«Усе твае ужо цацкi-лялькi
Прыжылiся у Наталькi».
«I не хочуць больш да Федзi,»-
Кажуць так яму суседзi:

-  Так вось можна неузабаве
Пагубiць усiх сяброу.
I нiчога не паправiш,
Не вярнуцца яны зноу».

Ён абуу свае сандалi
I падауся да Наталлi.
Кажа дзеучыне знарок:
«Ад цябе уцек бычок.

Ён стаiць,гаворыць: « Му,
Я не ведаю чаму».
Пакуль бегала Наталька,
Ён забрау усе  цацкi-лялькi.
Стау iх гушкаць, цалаваць:
«Буду сам вас шкадаваць.!» 

май 2011г.