Юля i варона

Олег Старинчик
          Юля i варона

       Юля, Юлiя, Юльяна.
       Называюць яе панна.
       Павольнаю iдзе хадою.
       За ёй - хлопцы чарадою.

       Пытае Янка: «Вы, напэуна,
       Усяго свету каралеуна.
       Цi заморская прынцэса,
       Што тут робiце ля лесу?»

Ю: «Што раблю тут менавiта?
      Сёння рана йшла са свiтай,
      Убачыла я кракадзiла
      I карону пагубiла.»

«Карр-алева, карр-карр-она, -
Ад смеху душыцца варона –
Карр-кадзiлы, карр-алi
Нiколi у лесе не жылi!!!»

«Ты чаго раскрыла рот? -
Варону запытау Фядот. –
Яна наша Карралева!!!
Ты б не карркала, лепш спела».

Варона на дубку дзiвiцца:
«Вось як яна - iмператрыца,
Такая ж i з мяне спявачка,
Але пяю я лепш, чым качка:

«Карр-карр-алева у лес хадзiла,
Спужалася там карр-кадзiла.
Згубiлася яе карр-она,
Таму за-карр-кала варона».

верасень 2011г.