Сняжынкi

Надежда Петручук Филон
Сняжынкі, нібы зорачкі крыштальныя,
Ляцяць увечар ціха на зямлю.
З мінулым днём яны шлюць развітанне нам,
А я рукою проста іх лаўлю.

Ляцяць жыцця шчаслівымі імгненнямі
І дораць свету колер чысціні.
Сняжынкі сыплюцца з нябёс дабраславеннямі
Ў халодныя і пахмурныя дні.