Цуды чысцiнi

Надежда Петручук Филон
Пад ліхтаром блішчаць адбіткі снежныя,
Зіма на дробязь бруд жыцця разбіла,
Пафарбавала іх у колер снежаня,
Адбіткам вечнасці зямлю зрабіла.

І далячынь нябёс зімовых хмарная
Ніжэй, бліжэй становіцца да бруду.
Хай нехта лічыць, што ахвяра марная,
А чысціня і сёння робіць цуды,

І хоць зімой, але яна падорана…
Нябёсы уначы заззяюць зорамі,
Пад ліхтаром сняжынкі заблішчаць,
Каб стомленых ад тлуму падтрымаць.