Твая далонь

Надежда Петручук Филон
Ты ведаў, Божа, сэрца майго боль,
Ты ведаў, як стамілася я жыць,
І падарыў мне вечную любоў,
Хоць Сам і паміраў Ты на крыжы.

Там, на Галгофе, Ты жыццё аддаў.
Удзячна я Табе, о Божа мой,
За Кроў, што на крыжы Ты  праліваў,
І за Тваю працятую далонь.