Абдымкi восенi

Надежда Петручук Филон
Я прашу, абдымі мяне, восень,
Закружы ў віхры жоўтай лістоты.
Не хацела я б мець з табой зносін,
Але я не люблю адзіноты

Ты ахутай мяне лістападам.
Лісце ўздыме хай вецер-свавольнік -
Палымнеючым з неба каскадам
Хай лунае ў паветры павольна...

Промнем сонечным, золатам лісця
Ты пяшчотна мяне дакраніся,
Як у светлым дзяцінстве калісьці...
Толькі, вельмі прашу, не спазніся.