Бычок i козачка

Олег Старинчик
Бычок i козачка

 Козачка пасецца на лужку,
 Яна так падабаецца бычку.
 Цэлы дзень ён на яе глядзiць,
 Тупае,хвалюецца, мычыць:

 «Козачка-каханачка, му-му!
 Дазволь цябе ласкава абдыму».
 Козачка капытцамi ўзбрыкне:
 «Не чапаў бы ты, бычок, мя-не!»

 Б: «Самы лепшы я сярод бычкоў.
 Усё аддам я за тваю любоў».
 Траўку толькi козачка жуе
 I у адказ яму гаворыць: «Не!»

 I  не ведае бычок як быць.
 «Вось даў Бог казу мне палюбiць?!
 Козачка-каханачка,  ме-ме,
 Паглядзi хоць трохi на мяне!»

 К: «Радасцi!Не бачыла быка!
 Не трэба мне такога сябрука.
 На мяне, каб болей не глядзеў,
 Траўку б лепей смачненькую еў».

 Цялушачка выходзiць на лужок,
 Ёй так падабаецца бычок.
 Ц: «Я ляжала на траве ўвесь дзень,
 I пракусiў бачок мне авадзень.

 Му-му-му, мой мiленькi бычок.
 Падыдзi,пачухай мне бачок!»
 Як пачула словы гэтыя  каза,
 Пакацiлася з вачэй сляза:

 «Я табе пачухаю бачок!!!
 Ты не ведаеш, што гэта мой бычок?»
 I гаворыць козачка бычку:
 «Каханы, пайшлi разам на раку,

 Будзем кветачкi  духмяныя збiраць,
 Купальскiя  вяночкi  надзяваць!»


 верасень 2011г.