Сонейка

Олег Старинчик
    Сонейка 

 Сонца-сонейка свецiць ласкавае.
 Пакажы ўсё на свеце цiкавае!
 Горы, рэкi, азёры, палетачкi –
 Яны ўсе твае родныя дзетачкi.

 Мы чакаем цябе з кожнай ранiцай.
 Без цябе не пяецца, не марыцца.
 Выстаўляем  жывоцiкi, носiкi
 Пад твае залатыя валосiкi.

 Хмарка хоча закрыць цябе, хмурыцца.
 I становiцца цёмнаю вулiца.
 Гэтак сонейка з намi вiтаецца,
 Падмiргне i за хмарку схаваецца.

 Сонца-сонейка! Свецяць праменьчыкi.
 Як патрэбны твае нам струменьчыкi!!!