Георгiю Лiхтаровiчу

Демьянова Татьяна Дмитриевна
 Да Вашых вершаў, як да крыніцы,
 Тулюся прагна, каб наталіцца
 Настоем думак і адчуванняў –
 Пітвом настрояў і разважанняў.
 Сярод будзённай нуды пустэчнай
 Яны здаюцца мне нечым вечным.

Кідаю сэрца ў ручай агністы
 Са слоў бурлівых і струмяністых –
 І раптам чую ўнутры сугучча
 З ўсім, што, пэўна, паэта мучыць,
 Над чым ён плача, з чаго смяецца
 І што хавае ва ўласным сэрцы.

І бачу мудрасць у кожным слове,
 І па-за словам – святло любові,
 І спачуванне, і захапленне…
 І ў кожным творы – жыцця трымценне...

 Кладу ў скарбонку "Агульны сшытак" –
 Прымаю шчырай душы здабытак.

19.03.2012