Чараунiца

Олег Старинчик
  Чараўнiца

 А твае вочы -  свету таямнiца,
 Зiрнеш - i зацiхае навальнiца.
 Ласкавы  подых твой i  цёплыя праменi.
 Як ты iдзеш, вакол знiкаюць ценi.

 Сатканая  ўся з кветачак духмяных.
 Табою я навек зачараваны.
 Нябесная, як зорка Мiлавiца!
 З тваiх салодкiх вуснаў бы напiцца.

 Душы тваёй я ветрыкам крануся
 I палячу за ёю, не спынюся.
 Ты сонейка, а я магутны вецер.
 Шчаслiвей не бывае нас на свеце.

 16.03.2012г.