Не сумуй

Анна Будзько
Калі сонца заснула  за хмарай,
І туманы пакрылі траву.
Не сумуй, суцяшай сябе марай,
І паглядам, што  сэрца крануў.

Не сумуй, уздыхаючы ўпотай,
Што былога кахання няма.
У сваёй ракавой адзіноце
Без цябе я сумую сама.

На адлегласці сум адчуваю,
Ад яго як цябе зберагчы?
Ад самотнай гадзіны адчаю,
У бяссонні трывожнай начы.

І навошта так многа пытанняў?
Жыць з каханнем намнога цяжэй.
Ёсць там боль і сустрэч, і растанняў.
Але шчасце з тугой даражэй.