Бабiна лета

Леонид Ганчаров
(песня на беларускай мове)

Наша песня яшчэ не дапета,
І ўсім плёткам насуперак верыцца:
Мы сустрэнемся ў бабіна лета -
Гэта значыць, сустрэнемся ў верасні.
Варажыла старАя цыганка
І сказала: "Ён болей не вернецца!"
Але зноў нас чакае альтанка
У сярэдзіне цёплага верасня.

Прыпеў:
Павуцінкі ляцяць лёгкакрылыя,
Вецер зноў з іх сплятае карункі.
Ты мне скажаш:"Прабач мяне, мілая..."-
Я закрыю твой рот пацалункам.
Вабяць дрэвы сваёй пазалотаю
У чырвоных і жоўтых хусцінках,
І трапечацца зноўку , і лётае
Наша тоненькая павуцінка.

Расставанні, ухабы ды купіны -
Вось і ўсё, што было богам дадзена.
Наша шчасце другімі не куплена,
Бо ні мной, ні табой не прададзена
Днём усё цёплым сонцам сагрэта,
А пад вечар туман нізка сцелецца -
І ў верасні, у бабіна лета,
Перамелецца ўсё, перамелецца.

Прыпеў:
Павуцінкі ляцяць лёгкакрылыя,
Вецер зноў з іх сплятае карункі.
Ты мне скажаш:"Прабач мяне, мілая..." -
Я закрыю твой рот пацалункам.
Вабяць дрэвы сваёй пазалотаю
У чырвоных і жоўтых хусцінках,
І трапечацца зноўку , і лётае
Наша тоненькая павуцінка.