Ажывi мяне, сонейка яснае...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Ажыві мяне, сонейка яснае!
 Разбудзі непрабудную ноч!
 І сваёй мілатою нязгаснаю
 Напаі азярцы маіх воч!

 Асвятлі спадзяваннем і згодаю
 Лістападнай самоты цяжар!
 Умацуй слабы дух асалодаю,
 Упрыгож пацалункамі твар!

 Ашчасліў маю раніцу ўсмешкаю,
 Цемру дня дабрынёй ахіні,
 Адагрэй мае сэрцайка рэшткамі
 Адыходнай сваёй цеплыні!

 І, чароўнаю дзіўнаю казкаю
 Заблукаўшы ў настылай цішы,
 Адары незабыўнаю ласкаю
 Трапятлівыя струны душы.

9.12.2011