***

Лиана Ветер
“…няма нічога, што ня зможам вынесці,
       няма такога цяжару, які б Ты першы не апрабаваў на сваіх плячах!”

кропля сонейка іграе
        на тваіх стварэннях, Пане,
кропля моцы падымае
        кожны раз з кален мяне…
Дух Твой цалкам ахінае,
        душу да жыцця вяртае,
і адчай мой прабачае,
        прабачае, прабачае… прабачае зноўку мне.