Дрэва шчасця

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Дрэва шчасця – унікальная знаходка,
 Што пад Лепелем, у Окане, расце:
 Два ствала з адзінай кронай – аднагодкі –
 Быццам людзі, што сышліся пакрысе.

Дрэва шчасця – гэта целы так зрасліся
 У калісьці аб’яднаўшыхся хваін –
 Нібы душы, што ў каханні абняліся,
 Нібы лёсы, што злучыліся ў адзін.

Дрэва шчасця... Кажуць, што пад аркай тройчы
 Прапаўзеш, абдымеш крохкую кару,
 Перахрысцішся, папросіш шчасця моўчкі –
 І твае жаданне споўніцца ў пару.

Дрэва шчасця… Ці вам гэта даспадобы?
 Хто не марыць век у радасці пражыць?
 Прытуліўся – і знікаюць усе хваробы,
 Памаліўся – і сумленне не свярбіць.

Дрэва шчасця… Вось бы нам туды… Дык мы бы…
 Веры ў цуд у апантаных не суняць!
 Ажно едуць і з замежжа на сядзібу,
 Каб свой лёс пад гэтым дзівам параўняць.

Дрэва шчасця! Сціплы скарб маёй Радзімы!
 Трэба толькі ўслых жаданне загадаць:
 Каб не згінуць, і каб мы былі адзіны,
 І каб трохі шчасця людскага спазнаць…

23.05.2010

Паводле артыкула А. Кляшчука "Пад дрэвам шчасця" у "Звязде" ад 19 мая 2010 г.: