У дзяцiнстве

Лариса Винникова 2
Рэкі дзяцінства
чамусьці даўжэйшыя.
Сонца - цяплейшае,
дрэвы - вышэйшыя...
А ў маладосці - 
і ночы святлейшыя.
А пацалункі...
за мёд саладзейшыя!

Толькі і гора,
      чамусьці,
          гарчэйшае...