Навальнiчная ноч

Лариса Винникова 2
А сёння ноччу - навальніца
мяне прыцяла да акна.
Такое і ў сне не сніцца,
як мне здалося: я - адна!

Так цяжка мне, незразумела,
што хоць крычы, каго заві.
А ад маланак - бела-бела
раз-пораз, кроплі хоць лаві.

І гром грыміць,быццам крыўдуе,
ці так злуецца на каго,
а потым сціхне, бы даруе...
І мне шкада стала яго.

Бо ён адзін у гэты момант
у цемры,слякаці брыдзе.
Не знойдзе ён сабе ні дома
і ні прытулачку нідзе.

І я забылася, што страшна
хвілін мо пяць назад было,
і навальніцы я ўдзячна
за гэта дрыгкае святло.

І адзіноты не баюся,
бо ёсць каму яшчэ цяжэй.
А калі я ў жыцці стамлюся,
згадаю гром - і жыць лягчэй!
                1988 г.