Маё сямiпудовае багацце

Леонид Ганчаров
Ах, казалі людзі мне:
"Не бяры таўстуху!" -
Я ж хадзіў у млявым сне
І людзей не слухаў.
Верыў, што не для бяды
Шлюбная фіеста:
Быў жаніх на тры пуды,
Сем пудоў нявеста.

З маладосці пасадзіў
Неяк на дыету -
Сам галодны адхадзіў
Тыдні два за гэта:
Ледзь трымаліся штаны,
Ветрыкам хістала,
Ну, а жонцы - хоць бы хны,
І худзей не стала.

Колькі гора перанёс,
Не сказаць у слОвах -
Што не так, кулак пад нос
Суне свой пудовы.
Я кажу: "Не звар`яцей!"
Сам сабе ўпотай,
Бо яна зашмат таўсцей
Нават бегемота.

Мне забыўся смак віна
І сяброў не маю,
Жонка зранку дацямна
У руках трымае.
Зноў іду, як па струне,
Па адной масніцы.
"Прамяняў,- сказалі мне,-
Волю на спадніцу!"

Але ўсё ж было б маной
Не сказаць пра тое,
Што за жончынай спіной
Я, як за сцяною:
Рэкецір мяне тузаў,
Грошай дамагаўся,
Я на жонку паказаў -
Той рэціраваўся.

На машыне неяк раз
У кювет заехаў:
Цемра, вецер, дождж і гразь,
Словам, не да смеху.
Ну, куды, куды я варт
З сілаю блышынай?
Жонка, быццам бы ў жарт,
Выпхнула машыну.

Так жыву які ўжо год
З жонкаю-таўстухай,
Кісла днём, а ноччу - мёд,
Ты далей паслухай:
Прыйдзе ночка, шчоўкне бра -
К жонцы прыпаду я...
Цэлых сем пудоў дабра
Дзе яшчэ  знайду я ?


фота - з інтэрнэту