Не пішы мне, хлопча, першым,
не пішы!
Я складаю сёння вершы
для душы...
Хай прыходзіць к нам штовечар
сіні май,
Ты апошнюю сустрэчу-
забывай!
Зноў камусь вяшчуе доля
новы шлях,
Я блукаю з нейкім болем
у вачах...
Не пішы, лісты, хлапчына,
не пішы!
Зарасла наша сцяжына,
не знайсці...
"Споведзь душы" (1996г.)