Вясёлка ў небе – цудоўная з’ява,
Сонейка свеціць і дожджык ідзе.
Усе перасталі рабіць свае справы,
Моляцца небу, святлу і вадзе.
Апошнія кроплі мукою праз сіта,
Ужо не патрэбны нам твой парасон.
Сцяжынка праз поле вадою размыта,
Дзятва пакідае пасты ля вакон.