Якая пякучая болька...

Лариса Винникова 2
Якая пякучая болька,
калі ў дзіцяці баліць,
глядзець,як трывае стойка,
з паўночы да рання не спіць.
І думаеш:"А завошта?"
І плачаш:"Хай лепей мне!"
І нават у нябесную пошту
гатова паслаць рэзюме.
Але нам адмерана лёсам
пранесці свой цяжар нягод.
І сам на жыццёвых пракосах
ты мусіш ісці не ў абход.