Пра каханне не тольк...

Татьяна Фурсова -Павловец
    ПРА КАХАННЕ І НЕ ТОЛЬКІ...

Думак вечнае блуканне...
Запаліла зоркі ноч.
К сэрцу прытулю каханне -
Ты, глядзі, яго не змроч!

Сум душою апануе,
Месяц цягне свой струмень.
Мо каханне не існуе?
Ці абрыдне ўжо праз дзень?

Але я ў каханне веру,
Яму дзверы адчыню.
Дзіва, што не кавалеру
Дам сваю гарачыню.

Рыфма вабіць, быццам кветка,
Прадстае ва ўсёй красе.
Кажуць людзі: "Вось паэтка.
Вершы новыя нясе..."


      П.С. Почему-то  комп выбрасывает буквы і не могу заглавіе правільно напісать.


      (Фото взято из интернета)