Мецэнат

Леонид Ганчаров
 (песня на беларускай мове)

Я не імкнуся ў Бадэн-Бадэн,
На востраў Крыт не палячу
І танцаваць з табой ламбаду
На дзікім пляжы не хачу.
Твае жаданні-дамаганні
Я разумею, мецэнат,
Але, павер, твайму каханню
У дзень базарны грош цана.


Прыпеў:
Я табой не захапляюся,
Самавіты важны туз,
І за грошы не купляюся -
Наматай сабе на вус.
Маеш ты валюту розную:
Еўра, долары, рублі,
Але ўсё ж скажу сур`ёзна я:
"Не ўсё могуць каралі!"

Ты - шчодры спонсар, ты - не скнара,
Вось дорыш кветак мне вазон
І два білеты на Канары,
Вядома, у бархатны сезон.
Табе патрэбна я на ночку,
Самаўлюблёны таўстасум,
І ад таго ў вачах дзявочых
Не радасць бачыш ты, а сум.

Прыпеў.


Ты завіхаешся старанна
І запрашаеш зноў і зноў
То у казіно то у рэстараны,
То на прэм`еру ў кіно.
Дарэмны ўсе твае старанні:
Пусты прэстыж - не для мяне.
Не прамяняю я каханне
На тоўсты тлусты партманет.

Прыпеў.