Душы пад парасонам

Надежда Петручук Филон
Людзі схаваліся пад парасонамі,
Сонца няма ўжо каторы дзень.
Твары ва ўсіх, падаецца, сонныя.
А дождж не сціхае. Ідзе і ідзе.

Падаюць кроплі на колеры розныя:
Сінія, чорныя, бела-чырвоныя,
Памаранчовыя... Толькі б не спозненна - 
Душы, не твары пад парасонамі.