Донжуан

Леонид Ганчаров
(песня на беларускай мове)

За дзівосамі нябачна
Рэчаіснасці парой:
Я жыццю за ўсё ўдзячна,
Але ты - не мой герой.
Падарункі ўсе і рэчы
Я табе назад вярну,
Будзе сэрца кожны вечар
У палоне палыну.

ПРЫПЕЎ:
Донжуанам сябе лічыш,
Знай маю цану:
Калі зноў мяне паклічаш -
Нават не зірну.
Донжуан, ты маеш сілы,
Можа й гонар ёсць?
Для мяне цяпер ты, мілы,
Нежаданы госць.


Твае словы - бы  аковы,
Мне іх болей не кажы,
Для сваёй ахвяры новай
Як прынаду беражы.
Клятвы, быццам дождж у полі,
А каханне - лёгкі брыз,
Не хачу выконваць болей
Донжуанаўскі капрыз.

ПРЫПЕЎ.

Мне жыццё дае ўрокі,
Бачу праўду і падман,
За спіною чую крокі -
Гэта новы донжуан.
Усё ідзе ў яго па плану,
І тры кветачкі ў руцэ...
Ашчасліўлю донжуана
Аплявухай па шчацэ.

ПРЫПЕЎ.