Вось такое лета

Оксана Ярошенок
Зусім не чэрвеньская сцюжа.
На момант нават падалося:
Сад абляціць, замерзнуць лужы
І без чаргі надыдзе восень.

Як быццам невядомы нехта
Надвор’е пераблытаў раптам.
І на пялёсткі летніх кветак
Няшчадна сыпле небы градам.

Блукае наша лета недзе,
Каляндара не заўважае.
Трасуцца шыбы, стогне вецер,
І толькі снегу не хапае.