Разваги пра недалёкае минулае

Оксана Ярошенок
Час некамп’ютарных гульняў
І нумароў немабільных
Для пакаленняў наступных
Памяць захоўвае пільна.

Ліст атрымаўшы чарговы,
“Дзякуй” скажу інтэрнэту.
Ну а са скрыні паштовай
Выцягну толькі газеты.

Шлю sms-віншаванні,
Звыкла працую з тут-баем.
Ды папяровых пасланняў
Часам усё ж не хапае.