Чорна-белы верш

Оксана Ярошенок
Чорнае дрэва – у белым сумёце.
З чорнага коміна – белы уздых.
Недзе шаша чорнай стужкай праходзе,
Лес пад бялюткім уборам заціх.

Сціплыя фарбы зіма абірае:
Чорную туш, акварэль і гуаш.
Побач на даху варона старая
Годна завершыць выдатны пейзаж.