Пра май...

Лариса Винникова 2
Коўш Мядзведзіцы
вісіць над уваходам
у родны дом.
Нашы вішанькі
схіліліся над плотам.
За вуглом -
Дзве фігуры.
Шэпча ноч ім таямніча
штось пра май...

Коўш - за хатай.
Маці кліча!
Усё!
    Бывай!