Гомельшчыне

Лариса Винникова 2
Што натхненне дае і раздолле
думкам, вершам, збалелай душы?
Дзе паветра і сонца даволі
ў разамлелай паўднёвай цішы?

Гэта край той даверлівай птушкі,
на руку што  гатова сесць.
І спакай нерэальны не руш ты:
неба сінь, зелень соснаў і медзь.

Гэты край, пацярпелы аднойчы
ад Чарнобыля, як праклён,
адзіноту нёс. А ўжо двойчы
не павінен ахвярай быць ён.