Думкi пра наша жыццё

Лариса Винникова 2
Ліпень нясе цвет ліповы ў прыполіку -
пах лета льецца мядовым пітвом.
Думкі раяцца,снуючы без толку,
пчолкай няўлоўнай пра наша жыццё.

Нехта (лёс такі) павінен сеяць.
Хтосьці - плён ад працы атрымаць.
Іншы можа горкі сум развеяць.
Некага прызванне - будаваць.

Усе мы: воін, сейбіт і араты -
на арэлях лёсу. А жыццё
дорыць тое нам, чаго мы варты,
што з сабой не возьмеш у небыццё.