Любимому

Надежда Верас
            стихи на белорусском языке

      Каханаму

Дзе тыя вочы, што ласку дарылі
І ахіналі сваёй цеплынёй?
Цёмныя ночы зоркі палілі,
Каб нам сустрэцца з табой.

Вымыты сцежкі слязьмі дажджавымі.
Хмары ў небе – півоняй бялюткай…
Рупіцца сэрца,- дзе ты, любімы,
Хай жа спатканне адбудзецца хутка!
_______________________________

У туманАх  росны ранак губляўся
І замірала ў чаканні  рака…
Дзе б ты ні быў, абы толькі вяртаўся!
Вось табе сэрца маё і рука…