Прыбяжы!

Сержук Сыс
Я паклічу сэрцам: “Прыбяжы,
У ажыннік, што каля мяжы!”
А ў вачах тваіх спалох яшчэ які:
“Дзе ж твае ажыны-буякі?”

Адкажу табе, галуба, неўспадзеў:
“Покуль дачакаўся – дык паеў…
Што табе ўзамен прапанаваць?
- Толькі мае вусны каштаваць.

11.08.2012.