Мне б забыць Вас...

Надежда Верас
        стихи на белорусском языке

Мне б забыцца на Вашыя вочы,
Мне б не піць іх азёрную сінь…
Вашым голасам вецер шапоча,
Вабіць водарам з поля палын.

Мне б забыць усе словы прызнанняў,
Размінуцца, не бачыцца з Вамі,
Каб не ведаць такога кахання,
Што спакой забірае начамі…

Мне б забыцца на Вашыя вочы
І не памятаць вуснаў тых смак…
Толькі сэрца за Вамі зноў крочыць …
Мне б забыць Вас… Скажыце мне, як?!
_____________________________________