Смерць - то вынiк непаразумення

Надежда Петручук Филон
Смерць – то вынік непаразумення.
Тут знікаюць моманты натхнення,
Паміраюць лепшыя імгненні –
У жыцця не просяць дазвалення.
Смерць – то вынік непаразумення.

Непаразуменне ёсць знікненнем
Тых сустрэч, пачуццяў і памкненняў,
Што былі між намі ў тым натхненні.
Без надзеі на дабраславенне.
Непаразуменне ёсць знікненнем.

У знікненні – пэўнае чаканне,
Часам, страта першага кахання,
Немагчымасць новага спаткання
На празрыстым сонечным світанні.
У знікненні – пэўнае чаканне.

Пры чаканні марным – развітанне
З марай светлай. Хопіць намаганняў,
Каб не страціць пэўных спадзяванняў.
Не надыдзе поўнае змярканне,
Хоць наступствам смерці ёсць расстанне.

Смерць – то вынік непаразумення.
Непаразуменне ёсць знікненнем.
У знікненні – пэўнае чаканне.
Пры чаканні марным – развітанне,
Бо наступствам смерці ёсць расстанне.

4. 07. 12