Шнары

Надежда Петручук Филон
Шнары – вынік нейкай кары,
Нейздзясненне любай мары.
Неба зноў палоняць хмары,
Дзе маланка робіць шнары.

Злева цэлы дзень залева:
Тут зламана ветрам дрэва,
Больш не чутны птушак спевы…
Ані справа, ані злева.

Ад грымоты, адзіноты
Зніклі промні. Ад самоты
Неба шле свае звароты
Пад мелодыю  грымоты.

5. 07. 12.