Пах бульбы i восенi

Лариса Винникова 2
  З копкай бульбы ў многіх узнікаюць не вельмі прыемныя асацыяцыі, бо праца гэта цяжкая, а часам і брудная. Але гэты працэс з дзяцінства ўспамінаю з радасцю, нават з захапленнем, такім, што дух замірае...
  Надзелы зямлі выдзяляліся бацькам на працы,таму сваякоў да гэтай справы не пры-цягвалі : капалі ўсім працоўным калектывам. І абедалі потым гуртам, але гэта асоб-ная тэма.
  Нашы соткі былі на так званых Конскіх могілках - высокім беразе Іпуці з шырачэз-ным заліўным лугам(поплавам) унізе. Схіл быў такі круты, што збегчы з яго можна было толькі па дыяганалі, што мы, падшывальцы,і рабілі.Колькі часу мінула! А заха-валася яшчэ адчуванне, прадчуванне палёту. Раскінеш рукі - і вось яно, неба, зусім блізка, а зямля недзе далёка ўнізе.І прыгадваюцца словы класіка:"Отчего люди не летают как птицы?"
  Але эпагеем шчасця было пракаціцца на грузавой машыне, нагружанай пузатымі мяха-мі з меткамі гаспадароў, якая развозіла па дварах не толькі ўраджай, а пах зямлі, бульбы і восені.