Мацi

Светоч Светлицкая
Маці мая дарагая,
Шаную цябе я вельмі,
Таму што, калі я хварэю,
Словы твае лячэбны.

Калі я была малая,
Ты клапаціліся аб мне.
Зараз я ўжо сталая
Мая чарга думаць аб табе.

Ты заўсёды мяне суцяшала,
Ласкава гладзячы па галаве
І крыўды ўсе мне прабачала
Не папракнуўшы ў віне.

Удзячная табе я за тое,
Што ты цярплівая да ўсіх,
Што сэрца тваё залатое
І клапоцішся аб усіх.

Я ганаруся табой,
Як можа роднае дзіцё,
За тое, што ты маладою
Аддала свайго паў жыцця.

Дзякуй за абарону
Мяне ад розных журбот.
Дзякуй за дапамогу
Ў пераадоленні нягод.

Табе я, матуля, жадаю
Жыць як мага весялей.
І для гэтага паспрабую
Зрабіць тваё жыццё лягчэй.

Цябе абяцаю, матуля,
Абараняць ад усіх:
Ад чалавека, ад кулі
І ад жыццёвых крывых.

Студзень 2009г.