***

Юлия Храмцова
ты была падобна
да любой
дзяўчыны,
але лічыла
сябе лепей
за ўсіх.

ты казала,
што ў іх
непрыгожыя
рухі,
дрэнныя думкі,
злыя бацькі.

(і толькі
ў цябе
было ўсё
самае лепшае,
што рабіла
цябе вышэй
за астатніх).

я ўглядаўся
ў цябе...
я бачыў сумныя
вочы.

не,даражэнькая,
ты сябе
ня любіш.

19.09.2012