Дзед Мароз

Олег Старинчик
 Дзед Мароз

 Дзе ты ходзiш, Дзед Мароз?
 Дзе марозiш ты свой нос?
 Я стаю ля ёлкi першы,
 Пра цябе чытаю вершы,
 Не падглядваю ў паперку.
 Мне хутчэй нясi цукерку!
 Маша, Вiця i Аксана
 Ля мяне стаяць таксама.
 Усе апрануты прыгожа,
 Нават Грыша i Сярожа.
 Пра цябе у нас малюнкi.
 Дзе ўсе нашы падарункi?