Сьляды - Следы

Оксана Маркович
Дзе аднойчы прайшоў чалавек -
Там адбіткі пакутаў і слоў.
Хай мінуе за векам век -
Не схавае ён тых слядоў.

Ты не вер, што настане час
Небыцця, што пагасьне Сусьвет:
Калі нават не будзе нас -
Нашых душ застанецца сьвет!

Па зямлі, па люстэрку вады
Ты бяжы ці паўзі, не стой!
Будуць бачны другім сляды,
Што застануцца за табой.

Па адбітках слядоў жыцця
Хтосьці будзе ісьці хутчэй,
Бо ад еднасьці пачуцця
І ісьці, і дыхаць лягчэй...

07.01.2013.