Шаць

Надежда Петручук Филон
Рачулка з мілагучнай назвай Шаць,
Заснежанай прасторай захапляюся.
Зноў хочацца на скрыжаванні стаць,
Ды немагчыма. Стоена ўсміхаюся.

Ці выпадзе шчэ гонар мне такі -
Надыхацца паветрам тут, сцяжынкаю,
Што стужкаю віецца ля ракі,
Прайсціся разам з белымі сняжынкамі.

Пад шатамі ляснымі пастаяць,
Паслухаць шэпт галінак з небам, хмарамі
Ці выпадзе магчымасць? Рэчка Шаць,
Няздзейсненай з'яўляешся ты мараю.