Адгукнiся

Гонтарева Тамара
Я гукаю цябе, гукаю...
Дзе ты дзеўся, чаму маўчыш?
Ці ты недзе ў паднебессі
На мяне з вышiні глядзіш?

Адгукніся, паведай трошкі
Як там? - хораша, а ці не?
У тых далях нябесных, блакітных
Што хаваюць цябе ад мяне.

Я сумую, сумую, сумую
Ад таго, што ты так далёка.
І бядую, бядую, бядую...
Адгукніся з далі сінявокай!