стихи на белорусском языке
З далёкага былога на хвілінку,
Дзяцінства дзіўнае, вярніся да мяне!
Вярні мне, тую мілую дзяўчынку,
З прыгожай стужкаю чырвонай у касе…
Вярні мне водар лета і суніцы,
Што чырванеюць, сціпла ў вочы з траў глядзяць…
Спякотным днём, дай мне вады з крыніцы…
Хай галасы з дзяцінства рэхам зноў гучаць.
Хай ранкам летнім сонца твар цалуе
І снедаць кліча клапатліва маці нас…
Мне б раніцу, адну ўсяго …такую!..
Спыніся на імгненне, звар’яцелы час...