Полацкай князё не Рагнедзе жонцы князя Уладз м ра

Ангелина Добровольская
…Быць пакорнаю,
       ды не скоранай,
З гордым мужам —
          простай, ласкаваю…
Дараваць віну,
       не трымаць дакор,
Мець у сэрцы
         вышэйшую праўду…

Спалена душа
       Красным Сонейкам,
Не заззяць ужо ёй
          былой славаю.
Не княжна ты ўжо
       у мілым  Полацку,
Зараз месца тваё —
          Ізяслаўе.

Сэрца ж маці —
       у стольным Кіеве:
З Праміславаю,
           Прадзіславаю…
Долю светлую
       ты прасіла ім:
Мудрым стаў твой сын
          Яраслаў.

 Ты не стала душою
       слабая:
Крыж ад Бога —
          відаць, па сілах!
У стагоддзях —
       ты лёсам слаўная.
Ад Рагнеды
   і Гарыславы —
Не сваёю —
       Божаю сілай —
Ты ўваскрэсла —
   Анастасіяй!!!




* Рагнеда, Гарыслава, Анастасія — імёны Полацкай князёўны, асветніцы. Дачка Полацкага   князя   Рагвалода,   жонка Вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра Святаславіча (Уладзіміра Хрысціцеля); маці князёў Ізяслава Уладзіміравіча (Полацкі князь з 988 па 1001), Яраслава Мудрага (Вялікі князь Кіеўскі з 1019 па 1054), Усевалада (князь Уладзіміра-Валынскі), Мсціслава (князь Цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы i Праміславы.
Першая манашка на землях Усходняй Русі.
**  Імя “Анастасія” (царкоўна-славянскае) па-грэчаскі азначае “ўваскрасенне”.


22.01.2013-07.10.2013