Асцярожна! Злы сабака!

Демьянова Татьяна Дмитриевна
"Асцярожна! Злы сабака!", –
 напісаў на плоце хтось,
 каб не трапіў аніякі
 нежаданы ў хаце госць.

 А для злыдняў, што наогул
 не баяцца злых сабак,
 гаспадар – зануда строгі –
 дапісаў унізе так:

 "Але ведайце, казлы,
 гаспадар – шчэ болей злы!"