Я не вярнуся...

Анна Будзько
Стихотворение на белорусском языке

І вось, ты апынуўся ў адзіноце,
Чакаеш краху, хочаш крылы скласць.
Дні прапаўзаюць слёзна, у журбоце,
Што хочацца цябе пашкадаваць!

Не тая адзінота, што скразіла,*
З вуглоў кватэры многа доўгіх год.
Я пра пустэчу , без кахання з мілым,
Дарэмных страт, адчаю і турбот.

Цяпер душа запоўнена да краю
Тваёй усмешкай, голасам тваім.
Чакаць біблейскага не будзем раю,
Зямнога шчасця хопіць нам дваім.

Ад рук пяшчоты, і ад вуснаў мёду,
Апошні розум страціўшы, мабы'ць*,
Я не вярнуся ў тую адзіноту,
Пакуль маё каханне будзе жыць!

скразіла - сквозила
мабыць - возможно,может быть


фото из интернета